Беларуская Служба

Улады Харкаўскай вобласці эвакуююць жыхароў прымежных з Расіяй раёнаў

11.05.2024 12:52
Гэта наступства атакі расійскіх войск, якія спрабавалі прарваць украінскую лінію абароны.
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

1775 чалавек былі эвакуяваныя з памежных з Расіяй раёнаў Украіны ў Харкаўскай вобласці, дзе варожая армія спрабавала прарваць лінію абароны ўкраінскіх войск. У суботу раніцай улады ў Кіеве паведамілі, што дзевяць нападаў.

 «На слабажанскім участку нашы вайскоўцы адбілі дзевяць атак у раёне населеных пунктаў Стрылеча, Краснае, Мароховец, Алейнікава, Лук'янцы, Агірцава, Хатышча і Пляценіўка Харкаўскай вобласці», — гаворыцца ў штодзённай зводцы з фронту укранскага Генштабу.

Кіраўнік вайсковага ўпраўлення Харкаўскай вобласці Алег Сінегубаў паведаміў, што за апошнія суткі расіяне 30 разоў атакавалі вёскі і гарады ў гэтай вобласці, асабліва ў прымежных раёнах. Пашкоджаныя дамы і грамадзянская інфраструктура. Прынамсі тры чалавекі загінулі і шэсць атрымалі раненні.

Чыноўнік паведаміў аб эвакуацыі людзей з раёнаў паблізу расійскай мяжы.

«Пакуль з Чугуеўскага раёна (раёна) эвакуявана 1048 чалавек, з Харкава — 440, з Багадухава — 12, яшчэ 275 чалавек эвакуявалі валанцёры. Усяго эвакуявана 1775 чалавек», — напісаў Сінегубаў у Telegram.

Расійскія захопнікі пачалі наступ на Харкаўскім кірунку 

10.05.2024 16:18
расійскія захопнік прасунуліся ў раёне Ваўчанска на кіламетр углыб Харкаўскай вобласці на паўночным усходзе Украіны. 

У Харкаўскай вобласці на мяжы з Расіяй працягваюцца баі

11.05.2024 07:22
Учора расійскае войска пачало там наступ. Украінскае камандаванне накіроўвае на гэты ўчастак дадатковую падтрымку.